Skip to content
zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Opens in a new window
Toggle Sidebar
zeno
Euroradio
euroradio.fm
News
Belarusian
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Website
Episodes
Episodes
300
13 August 2026
Санкцыі ЕС знятыя не будуць VS “Нам патрэбен Джон Коўл” — Еўразум за 13 жніўня | Новости Беларуси за 13 августа
Санкцыі ЕС знятыя не будуць VS “Нам патрэбен Джон Коўл” — Еўразум за 13 жніўня | Новости Беларуси за 13 августа by Euroradio
32 min
13 August 2026
Павел Церашковіч. Чаму ЕГУ больш не беларускі ўніверсітэт і пры чым тут экстрэмізм
На канферэнцыі “Новая Беларусь” актыўна абмяркоўвалі ЕГУ і тое, наколькі ўніверсітэт у яго цяперашнім выглядзе адпавядае патрэбам беларускага грамадства. Былыя выкладчыкі гэтай навучальнай установы крытыкавалі яе і выказвалі прэтэнзіі да навучальнага працэсу, а палітык Павел Севярынец заклікаў не называць ЕГУ беларускім універсітэтам. Але калі нацыянальна арыентаваных ВНУ няма ні ў самой...
37 min
13 August 2026
Яўген Красулін. “Эліта з’ехала”: як доўга тыя, хто застаўся, будуць узгадваць тых, што з’ехалі
Подпіс пад сэлфі, зробленым адным з прысутных на канферэнцыі “Новая Беларусь”, нечакана стаў нагодай для чарговага абмену прэтэнзіямі паміж рознымі часткамі беларускага грамадства. Дакладней, незадаволенасць выклікала адно слова — “эліта”. Спачатку пачалі казаць, што ўсе ўдзельнікі канферэнцыі лічаць сябе элітай, а пра тых, хто на мерапрыемства не патрапіў, што яны, маўляў, “не элітарная” частка...
41 min
13 August 2026
Настасся Касцюгова. Пра масты, вузлы, люстрацыю і месца на палітычным полі
На “палітычнае поле” вярнуўся Віктар Бабарыка. Не сказаць, што вярнуўся, як кажуць, “з нагі”, адразу вызначыўшы і прыярытэты, і сваё месца ў агульнай расстаноўцы сіл, але тым не менш — з гучнымі заявамі. Пра нецікавасць беларусаў у Беларусі да дэмсіл і таго, чым яны за мяжой займаюцца, пра жаданне стварыць нейкую структуру, якая будзе злучаць і розныя ініцыятывы, і беларусаў дыяспары з беларусамі...
46 min
13 August 2026
Серафіма Беларусава: самазахаванне — ідэя, якая дае нацыі надзею выжыць
13 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальніца і першая кіраўніца Рады беларускай суполкі ў Даніі Серафіма Беларусава.Стагоддзі жыцця на мяжы выжывання — як этнасу і як нацыі — навучылі беларусаў прыстасоўвацца да абставін і выжываць. Выжываць дзеля захавання і сябе, і свайго беларускага. І тое, што мы захаваліся насуперак усім нягодам і спробам нас вынішчыць, дае надзею, што мы здолеем не проста...
57 min
12 August 2026
Ад буйных маршаў да акцый на некалькі чалавек. Беларусы, вы дзе? — Еўразум за 12 жніўня | Новости Беларуси за 12 августа
Ад буйных маршаў да акцый на некалькі чалавек. Беларусы, вы дзе? — Еўразум за 12 жніўня | Новости Беларуси за 12 августа by Euroradio
37 min
12 August 2026
Аляксандр Фрыдман. Гукі вайны: ад дронаў у Германіі да ўдараў па прадпрыемствах у Беларусі
Праз атакі БПЛА спыняў сваю працу пункт пропуску на… беларуска-расійскай мяжы. Як бачым, і мяжа з Расіяй у Беларусі па-ранейшаму ёсць, і пункты пропуску на ёй ізноў працуюць, і невядомыя дроны там удала трапляюць у грузавыя машыны з прычэпам. Падрабязнасцей інцыдэнту пакуль мала, але відавочна, што атакавалі тыя грузавікі не выпадкова. І нехта не хацеў, каб тое, што ў тых грузавіках было, даехала...
43 min
12 August 2026
Роза Турарбекава. Тунэльнае сяброўства: як вайна перашкаджае Лукашэнку “нахіліць” ЕС
Рэжым Лукашэнкі не спыняе свае спробы наладзіць адносіны з краінамі Еўрасаюза. Асабліва са сваімі суседзямі — Польшчай, Літвой, Латвіяй. Што праўда, вельмі своеасаблівым чынам — дапамагаючы нелегальным мігрантам патрапіць з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС. І выкарыстоўваюцца для гэтага розныя метады. Найбольш распаўсюджаны апошнім часам — тунэльны. Вырытыя невядомым чынам тунэлі раней знаходзілі...
42 min
12 August 2026
Міхаіл Кірылюк. Як беларусам абараняцца за мяжой?
Беларусаў пераследуюць не толькі ўнутры краіны — ціск рэжыму распаўсюджваецца і на тых, хто жыве за мяжой, у тым ліку на людзей з іншым грамадзянствам. На сустрэчы ў МЗС абмяркоўвалі гуманітарныя візы, міжнародную абарону і магчымасці дапамогі беларусам, якія сутыкаюцца з пераследам за мяжой. Тым часам у Каардынацыйнай радзе рыхтуюць прававую камісію, якая павінна дапамагаць беларусам абараняць...
36 min
11 August 2026
Памёр палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч — Еўразум за 11 жніўня | Новости Беларуси за 11 августа
Памёр палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч — Еўразум за 11 жніўня | Новости Беларуси за 11 августа by Euroradio
42 min